Студэнтку затрымалі за "абразу адміністратараў праўладных тэлеграм-каналаў"

Студэнтку затрымалі за "абразу адміністратараў праўладных тэлеграм-каналаў"

Супрацоўнікі ГУБАЗіКа затрымалі студэнтку за "абразу адміністратараў праўладных тэлеграм-каналаў", паведамляюць праваабаронцы.

Дзяўчына падпрацоўвала ў IT-кампаніі, дзе дамаўлялася пра рэкламу ў сацсетках. Па словах сілавікоў, яна нібыта ігнаравала перапіску з "адміністратарамі каналаў, якія прытрымліваюцца дзяржаўнага пункту погляду", а таксама дасылала ім абразы.

У праўладных кналах ужо з'явілася "пакаяльнае відэа" з дзяўчынай. Яна распавядае, што звярталася з рэкламай да каналаў, прызнаных у Беларусі "экстрэмісцкімі" — "Рэальная Беларусь" і Deutsche Welle.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі