Студэнты-айцішнікі правяралі сайты на ўразлівасць і сталі падазраванымі

Студэнты-айцішнікі правяралі сайты на ўразлівасць і сталі падазраванымі

Два 23-гадовыя студэнты-айцішнікі сталі падазраванымі па крымінальнай справе аб DoS-атацы на сайт аднаго з гандлёвых цэнтраў Гродна. Як інфармуе ў Telegram прэс-служба Следчага камітэта, доступ да інфармацыі быў заблакаваны да аднаўлення доступу да яго службай тэхнічнай падтрымкі. Студэнты (адзін з іх вучыцца ў Гродне, іншы — у Мінску) кажуць, што яны проста хацелі праверыць свае здольнасці і навыкі, ды ўразлівасці некаторых інтэрнэт-сайтаў.

Крымінальная справа расследуецца ў Гродне. У ёй ёсць звесткі, што маладыя людзі здзяйснялі падобныя атакі яшчэ на больш за два дзясяткі сайтаў і ў Беларусі, і за мяжой. Гэтая інфармацыя правяраецца.

СК нагадвае, што за падобныя супрацьпраўныя дзеянні максімальна пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі