Студэнты беларускіх універсітэтаў правялі сядзячую забастоўку
30 верасня беларускія студэнты зладзілі сядзячую забастоўку. Яны выходзілі на ганкі свах універсітэтаў і проста сядзелі там.
Як перадае Telegram-канал studenty2020, у Мінску ў акцыі прынялі ўдзел навучэнцы дзесяці ўніверсітэтаў — Белдзяржуніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага медуніверсітэта, Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага педуніверсітэта, Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржуніверсітэта культуры і мастацстваў, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Беларускага дзяржуніверсітэта фізічнай культуры, Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта.
Да сядзячай забастоўкі далучыліся таксама студэнты Гродзенскага дзяржуніверсітэта. У Гродне, дарэчы, трох удзельнікаў акцыі затрымалі.
У БДАТУ акцыю зладзіў толькі адзін студэнт. Яго, як паведамляецца, затрымалі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.