“Стукні па НПЗ”: Лукашэнка прызнаў сваю залежнасць ад Пуціна — эфір
Аляксандр Фрыдман
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленкі ў вялікім інтэрв’ю амерыканскаму журналісту расказаў пра тэлефонную размову з Лукашэнкам, якая адбылася праз некалькі дзён пасля ўварвання расійскіх акупантаў ва Украіну ў тым ліку і з тэрыторыі Беларусі. Паводле Зяленскага, Лукашэнка прасіў прабачэння за абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з Беларусі, вінаваціў ва ўсім Пуціна і прапанаваў Зяленскаму ў адказ “ударыць па НПЗ у Мазыры”. Сакратарка Лукашэнкі факт размовы прызнала, але заявіла, што той ніякіх прабачэнняў не прыносіў, бо “прабачацца няма за што”.
Пра што сведчаць словы Лукашэнкі пра вінаватасць за абстрэлы Украіны з тэрыторыі Беларусі выключна Пуціна, які да пярэчанняў Лукашэнкі не прыслухаўся? Навошта было прапаноўваць Зяленскаму ўдарыць па мозырскім НПЗ? Як заява Зяленскага паўплывае на шансы Лукашэнкі трапіць за стол перамоваў наконт міру ва Украіне і чаму Аліеў эскаліруе адносіны з Масквой? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.