Стывен Кінг больш не будзе пісаць у твітар (і не толькі ён)
Стывен Кінг
Пісьменнік Стывен Кінг заявіў, што сыходзіць з твітара (“Х”), бо сацсетка стала “занадта таксічнай”.
У Кінга больш за сем мільёнаў падпісчыкаў у сацсетке, якая цяпер належыць Ілану Маску. Сваю заяву ён зрабіў пасля таго, як з “Х” сышлі ўплывовыя выданні — брытанская газета The Guardian і іспанская La Vanguardia. Брытанскае медыя сказала, што даўно разглядала для сябе сыход з Х, але вырашальным аргументам стала перамога на выбарах у ЗША Дональда Трампа і паводзіны Х падчас кампаніі. Таксама ад сваіх акаунтаў у Х адмовіліся футбольны клуб St Pauli і актрыса Джэймі Лі Кёрціс.
Тым часам канкурэнт сацсеткі Ілана Маска, Bluesky пасля выбараў у ЗША прысягнула 1,25 млн новых карыстальнікаў. Шмат хто сыходзіць і ў Threads, якім валодае кампанія Meta Марка Цукерберга.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.