Суд адмяніў пастанову аб высылцы Красулінай з Беларусі

Суд адмяніў пастанову аб высылцы Красулінай з Беларусі

Ганну Красуліну не будуць высылаць з Беларусі, перадае Радыё "Свабода". Такое рашэнне прыняў суд Маскоўскага раёна Мінска, куды прэс-сакратарка апазіцыйнай партыі звярталася са скаргай на рашэнне раённага аддзела па грамадзянстве і міграцыі.

Рашэнне разглядалася ў судзе два дні. Як распавядала Еўрарадыё, міліцыянты спасылаліся на дакумент з грыфам "для службовага карыстання", які адмаўляліся паказаць самой Красулінай. Паводле міліцыі, жанчына ўяўляе пагрозу для грамадскага парадку. 

Прычынай для высылкі расійскай грамадзянкі Ганны Красулінай з Беларусі на 1 год называліся пікет падчас выбарчай кампаніі, сустрэча вызваленых з ізалятара арыштантаў і аплачаны на месцы штраф за праезд без квітка ў грамадскім транспарце.

Падчас судовых спрэчак адвакатка Наталля Мацкевіч звярнула ўвагу на тое, што Красуліна даглядае пажылых бацькоў, сама з'яўляецца інвалідам трэцяй групы і не мае маёмасці за мяжой. Адвакатка не ўяўляе, як 50-гадовая жанчына з інваліднасцю, маючы ў Беларусі сям’ю, дзяцей, пажылых хворых бацькоў, можа пражыць цэлы год па-за межамі краіны. "Пагрозу грамадскаму парадку ў Беларусі", якая можа зыходзіць ад Красулінай, Наталля Мацкевіч назвала абсурдам.

Прадстаўніца АГіМ Маскоўскага РУУС ў сваёй прамове заявіла, што высылка Красулінай носіць прафілактычны характар. 

Больш важных навін за 19 снежня ў праграме “Петарда”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі