Суд адмяніў сваё рашэнне па "экстрэмісцкай" справе і ў той жа дзень "перадумаў"

Што здарылася ў той дзень з судом, невядома

Што здарылася ў той дзень з судом, невядома / yandex.by

Суд Чыгуначнага раёна Гомеля адмяніў сваё рашэнне аб прызнанні "экстрэмісцкімі матэрыяламі" некалькіх інтэрнэт-старонак. Але ў той жа дзень прызнаў іх "экстрэмісцкімі" зноў, піша "Вясна".

Згаданы суд 6 верасня прызнаў "экстрэмісцкімі матэрыяламі" буйныя суполкі ва "Укантакце" "Гомель Online", "Минск Online", "Лида — наш город", сайт і сацсеткі праекта "Телеграф". А 24 верасня гэтае сваё рашэнне адмяніў. Што здарылася, невядома. Аднак у той жа дзень з'явілася новае рашэнне.

Суд адмяніў сваё рашэнне па "экстрэмісцкай" справе і ў той жа дзень "перадумаў"
t.me/viasna96/

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі