Суд агучыў завочныя прысуды па "справе BYPOL" — да 25 гадоў

Экс-сілавікі, асуджаныя па "справе BYPOL"

Экс-сілавікі, асуджаныя па "справе BYPOL" / калаж "Вясны"

15 лютага ў Мінскім гарадскім судзе агучаныя завочныя прысуды па "справе BYPOL". Яны супадаюць з тымі тэрмінамі, які прасіў бок абвінавачання.

Аляксандру Азараву прысудзілі 25 гадоў пазбаўлення волі, Мацвею Купрэйчыку, Уладзіміру Жыхару, Алегу Талерчыку і Ігару Лобану — па 12 гадоў, Андрэю Астаповічу — 11 гадоў.

Экс-сілавікоў, якія ў 2020-м падтрымалі пратэсты супраць несумленных выбараў і гвалту, абвінавачвалі ў змове з мэтай захопу ўлады (ч. 1 арт. 357 КК), кіраўніцтве "экстрэмісцкім фармаваннем" (ч. 1 арт. 361-1 КК) і распальванні сацыяльнай варожасці (ч. 3 арт. 130 КК).

У 2023 годзе арганізацыя экс-сілавікоў падзялідася на BYPOL і BELPOL.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі