Суд над былым следчым Яўгенам Юшкевічам зрабілі закрытым
Яўген Юшкевіч / "Наша Ніва"
15 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся суд над былым следчым і ініцыятарам праекта ByChange Яўгенам Юшкевічам, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
Юшкевіча вінавацяць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса, аднак артыкула "тэрарызм", па якім яго першапачаткова затрымалі, у абвінавачанні няма.
Суд пачаўся як адкрыты. Але амаль адразу суддзя Алена Ананіч закрыла працэс.
Палітвязень знаходзіцца за кратамі больш за год. Сёння суд адмовіў яму ў хадайніцтве змяніць меру стрымання на не звязаную з пазбаўленнем волі.
У 2020-м Юшкевіч ініцыяваў праект Bychange, які дапамагаў у перападрыхтоўцы былым сілавікам і дзяржслужбоўцам, якія сышлі з працы па поклічу сумлення ці якіх звольнілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.