Суд над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком зрабілі закрытым

Суд над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком зрабілі закрытым

Суд над экс-пракурорам Яўгенам Бабаком зрабілі закрытым. Крымінальную справу палітвязня 11 сакавіка пачаў разглядаць Мінскі гарадскі суд. Яго абвінавачваюць у "групавых дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак" і ў "распальванні варожасці".

Яўген Бабак у 2020-м выступіў супраць гвалту сілавікоў. У жніўні таго года ён пачаў праверку людзей у форме ДАІ, якія збілі байкераў ва Уруччы. Аднак начальства спыніла праверку, а самога Бабака прымусілі звольніцца.

Ён працаваў ІТ-кампаніі. Экс-пракурора затрымалі ў чэрвені 2021-га. Спачатку была адміністрацыйная справа, пасля ўзнікла крымінальная.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі