Суд над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім пачнецца 5 студзеня
Алесь Бяляцкі / Еўрарадыё
5 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска пачнецца суд па "справе праваабаронцаў".
На лаве падсудных будуць старшыня праваабарончага цэнтра "Вясна", нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатара кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч. Таксама па справе праходзіць Зміцер Салаўёў, якога будуць судзіць завочна, у парадку "спецвытворчасці".
Як адзначаюць праваабаронцы, суд будзе адкрытым. Справу разглядае суддзя Марына Запаснік.
Праваабаронцаў вінавацяць у "кантрабандзе арганізаванай групай" (ч. 4 арт. 228 КК) і "фінансаванні групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 2 арт. 342 КК). Ім пагражае ад 7 да 12 гадоў зняволення. "Вясноўцы" знаходзяцца пад вартай з 14 ліпеня 2021 года.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.