Суд не падтрымаў полацкую прадпрымальніцу, якая чыніла адпор падаткавікам

Суд не падтрымаў полацкую прадпрымальніцу, якая чыніла адпор падаткавікам

Суд Полацкага раёна і горада Полацка 3 лютага пакінуў у сіле пастанову падатковых органах аб прыцягненні да адміністратыўнай адказнасці прадпрымальніцы Веры Русецкай, якая перашкаджала праводзіць праверку. Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на старшыню аб’яднання “Перспектыва” Анатоля Шумчанку, які прысутнічаў на судовым паседжанні.

Прадпрымальніца была аштрафаваная на 23 базавыя велічыні і абскардзіла гэтае рашэнне ў судзе. Гэта адзін падобны выпадак прыцягнення ІП да адказнасці, які Шумчанка лічыць паказальным. Па словах лідара прадпрымальніцкага руху, Русецкая насамрэч на чыніла адпор падаткавікам. 14-16 кастрычніка мінулага года на Полацкім рынку ў прадпрымальнікаў пачалі масава забіраць тавар і гандляры абурыліся.

Тады ж у кастрычніку прайшоў стыхійны страйк прадпрымальнікаў у адказ на масавыя праверкі праверкі, праведзеныя падаткавікамі і супрацоўнікамі аддзелу барацьбы з эканамічнымі злачынствамі. Тыя праверкі скончыліся штрафамі. У акцыі пратэсту ўдзельнічалі каля 500 іпэшнікаў. Некаторыя прадпрымальнікі змаглі абмеркаваць сітуацыю з мясцовымі ўладамі, пасля чаго праверкі спыніліся.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі