Суд па справе аб збітым МН17 працягнецца ў Нідэрландах

Фрагмент збітага ў небе над Данбасам рэйса МН17 / BBC
Фрагмент збітага ў небе над Данбасам рэйса МН17 / BBC

Судовы працэс па справе аб збітым Boeing-777 (рэйс МН17) адновіцца ў Нідэрландах — суд заслухае родных і блізкіх загінулых, паведамляе "Інтэрфак-Захад".

Больш за 90 сваякоў загінулых маюць намер распавесці суду пра сваё гора і наступствы катастрофы для іх сем'яў.

Людзі будуць выступаць у судзе на працягу трох тыдняў з невялікімі перапынкамі. Гэта грамадзяне Нідэрландаў, Аўстраліі, Малайзіі, Новай Зеландыі, Канады, Германіі, Вялікабрытаніі і Інданезіі.

Судовы працэс над чатырма абвінавачанымі ў трагедыі рэйса МН17 "Малайзійскай авіякампаніі" пачаўся 9 сакавіка ў Нідэрландах у судовым комплексе Схіпхол блізу Амстэрдама.

Суд праходзіў без абвінавачаных. На лаве падсудных павінны былі апынуцца трое грамадзян Расіі і адзін украінец. Гэта Ігар Гіркін (Стралкоў), Сяргей Дубінскі, Алег Пулатаў і Леанід Харчанка. Усе чацвёра аб'яўленыя ў міжнародны вышук.

Самалёт Boeing-777 авіякампаніі Malaysia Airlines выконваў рэйс МН17 Амстэрдам (Нідэрланды) — Куала-Лумпур (Малайзія). Ён быў збіты ў небе над Данецкай вобласцю 17 ліпеня 2014 года. Усе 298 чалавек, якія былі на борце, загінулі.

У верасні 2016 года міжнароджная група следчай апублікавала вынікі расследавання, паводле якіх лайнер быў збіты ракетай, запушчанай з ЗРК "Бук". У 2020 годзе следчыя абвясцілі аб тым, што "Бук" уваходзіць у склад Расійскай 53-й зенітна-ракетнай брыгады, дыслакаванай у Курску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі