Суд пакараў яшчэ пяць cупрацоўнікаў авіякампаніі за "пікетаванне" ў відэароліку

Суд пакараў яшчэ пяць cупрацоўнікаў авіякампаніі за "пікетаванне" ў відэароліку

Суд Кастрычніцкага раёна беларускай сталіцы пакараў яшчэ пяць cупрацоўнікаў авіякампаніі "Белавія" і Нацыянальнага аэрапорта "Мінск" за "пікетаванне" ў відэароліку. Яны яго запісалі ў лістападзе 2020-га, выступілі супраць гвалту сілавікоў і беззаконня ў нашай краіне. Усіх удзельнікаў вырашылі пакараць за "парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства", суды пачаліся 11 студзеня. Спачатку па 15 сутак адміністрацыйнага арышту атрымалі Уладзімір Якубіцкі і Надзея Букатая. 13 студзеня суддзя Алена Жывіца разгледзела справы яшчэ шасці чалавек. Віктар Вераценнікаў, Іван Варановіч, Уладзімір Праташчык аштрафаваны на 870 рублёў, Яўген Герман і Валянцін Казлоўскі — на 725 рублёў. Раней яны атрымлівалі вымовы на працы. Справу Сяргея Івашкевіча адправілі на дапрацоўку — у паперах былі памылкі.

Як паведамляе тэлеграм-канал @viasnanazirae, да матэрыялаў справы быў далучаны не толькі відэаролік, але і запісы камер назірання ў аэрапорце.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі