Суд сустаршыні БХД супраць Белтэлерадыёкампаніі прызначаны на 12 лютага
Судовае паседжанне па пазове сустаршыні аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) Георгія Дзмітрука да Белтэлерадыёкампаніі пачнецца 12 лютага. Адбудзецца гэта ў судзе Першамайскага раёна Мінску, інфармуе БелаПАН. Нагадаем, у перадачы "Панарама тыдня" 13 снежня 2009 года на Першым нацыянальным канале ў сюжэце, прысвечаным дзейнасці БХД, згадваліся размешчаныя ў інтэрнэце заявы "прадстаўніц старажытнай прафесіі Олі, Лены і Олі", якія абвінавацілі Дзмітрука ў запазычанасці за "паслугі".
Дзмітрук запатрабаваў прызнаць гэтыя звесткі неадпаведнымі рэчаіснасці, аспрэчыць іх у той жа праграме і спагнаць з Белтэлерадыёкампаніі ў якасці кампенсацыі маральнай шкоды 128 млн рублёў.
26 студзеня адбылося папярэдняе паседжанне па гэтым пазове. На ім прысутнічалі прадстаўнікі юрыдычнай службы Белтэлерадыёкампаніі ды аўтар сюжэту Юры Пракопаў. Журналіст БТ заявіў, што сюжэт, які выйшаў у эфір, — гэта яго асабістае меркаванне і правяраць сапраўднасць інфармацыі ён не палічыў патрэбным.
Пры гэтым Пракопаў не змог растлумачыць, дзе ён узяў аўдыёзапіс і не змог дакладна назваць інтэрнэт-крыніцу, з якой была атрыманая інфармацыя. Суд запатрабаваў ад прадстаўнікоў Белтэлерадыёкампаніі падаць гэтую інфармацыю да паседжання, якое пачнецца 12 лютага ў 10 гадзін раніцы.