Суд у Баранавічах прызнаў экстрэмісцкім тэлеграм-канал Зянона Пазняка

Застаўка ТГ-канала Зянона Пазняка
Застаўка ТГ-канала Зянона Пазняка

Улады прызналі "экстрэмісцкім" тэлеграм-канал Зянона Пазняка. Адпаведнае рашэнне прыняў 27 сакавіка суд Баранавічаў і Баранавіцкага раёна.

Але, як заўважыла "Медыязона", спасылка ў "экстрэмісцкім спісе" (zianon_pazniabwk) вядзе ў нікуды. Верагодна, гаворка ішла пра канал з ідэнтыфікатарам zianon_pazniak. 

Пазней чыноўнікі Мінінфармацыі выправілі спасылку.

Таксама ў "спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў" дадаліся тэлеграм-каналы "Магілёўцы abroad", "Варшава 97%", "Цівалі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі