Суддзя ў Бабруйску: журналіст не мае права асвятляць несанкцыянаваную акцыю

Суддзя ў Бабруйску: журналіст не мае права асвятляць несанкцыянаваную акцыю

Журналіста і назіральніка Беларускага Хельсінкскага камітэта Сержука Лацінскага суд Бабруйска і Бабруйскага раёна прызнаў парушальнікам заканааўства аб масавых мерапрыемствах, піша прэс-служба БАЖ. 

19 чэрвеня Сержука Лацінскага затрымалі разам з жонкай Алесяй Лацінскай, журналісткай мясцовага партала bobr.by, на акцыі салідарнасці. Алеся асвятляла акцыю па заданні рэдакцыі, але гэта не было важкім аргументам для супрацоўнікаў АМАПу.

Алесю Лацінскую ва УУС Бабруйскага гарвыканкама прымусілі цалкам распрануцца ў прысутнасці дзвюх міліцыянтак — для асабістага дагляду. Пасля гэтага яе адпусцілі дадому, бо ў яе пяцігадовы сын. 

Сержука Лацінскага судзілі 22 чэрвеня. Суддзя Таццяна Тарабуева пастанавіла, што журналіст не меў права асвятляць несанкцыянаваную акцыю. Яму прысудзілі 10 сутак арышту. 

Разам з ім судзілі яшчэ двух затрыманых: ім таксама прысудзілі па 10 арышту. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі