Судзяць экс-следчага, які адмовіўся весці справу збітага пратэстоўца

Мікіта Старажэнка / t.me/viasna96
Мікіта Старажэнка / t.me/viasna96

15 лістапада ў Мінскім гарадскім судзе пачаўся працэс над былым следчым — палітвязнем Мікітам Старажэнкам, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Яго вінавацяць у "зліве" кантактаў сілавікоў "пратэсным каналам". Абвінавачанні Старажэнку выставілі ў "распальванне іншай сацыяльнай варожасці" (ч. 3 арт. 130 КК) і "незаконным зборы і распаўсюдзе інфармацыі аб прыватным жыцці" (ч. 1 арт. 179 КК). Справу вядзе Анжэла Касцюкевіч.

Старажэнка працаваў следчыў у мінскім Следчым камітэце з 2017 года. Па словах яго былога сукамерніка, у 2020-м Старажэнку прызначылі весці справу 16-гадовага хлопца, збітага сілавікамі (верагодна, гаворка ідзе пра Цімура Міцкевіча). На  знак пратэсту Старажэнка звольніўся са следчых органаў.

Таксама былы сукамернік распавядаў праваабаронцам, што ў ІЧУ экс-следчага даставілі моцна збітым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі