Суліма перайшоў у мінскае "Дынама", а Ганчарэнку ў "Кубань" не клікалі
Канчаткова вырашанае пытанне пра пераход галкіпера мінскага МТЗ-РІПА 30-гадовага Аляксандра Сулімы ў сталічнае "Дынама", паведамляе "Прессбол". Тым часам ФК БАТЭ абвяргае інфармацыю пра перамовы галоўнага трэнера каманды Віктара Ганчарэнкі з расійскім клубам "Кубань". Нагадаем, газета "Спорт-Экспресс" паведаміла, што прозвішча Ганчарэнкі патрапіла ў кола кандыдатаў на пасаду галоўнага трэнера. Нібыта, прадстаўнікі "Кубані" наведвалі Мінск для перамоваў з Ганчарэнкам. Аднак "Прессболу" паведамілі ў ФК БАТЭ, што інфармацыя непраўдзівая.