Супадзенне: як звязаныя віншаванні Трампа і “памілаванне” палітвязняў — эфір
Роза Турарбекава
У ЗША прайшлі выбары, і так супала, што акурат у гэтыя ж дні Лукашэнка “памілаваў” яшчэ 31 палітвязня. І адным з першых павіншаваў Дональда Трампа з перамогай на выбарах і пахваліў апошняга. Вось такое супадзенне. Ну і, безумоўна, тое, што паралельна з вызваленнем трох дзясяткаў палітвязняў былі затрыманыя як мінімум пяць дзясяткаў іншых людзей, — гэта таксама супадзенне і ніякага дачынення ні да выбараў у ЗША, ні да распачатага рэжымам выбарчага рытуалу ў Беларусі не мае…
Ці трапіць сітуацыя ў Беларусі ў поле зроку Трампа і ці варта чакаць нейкай рэакцыі з яго боку наконт “беларускага пытання”? Пра што сведчаць спробы рэжыму заігрываць з Вашынгтонам і як гэтыя выбары ўплываюць на сусветную палітыку? Ці сапраўды Еўропу чакаюць “правы рэванш” і габрэйскія пагромы? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.