Супраць блогера Антона Матолькі ў Беларусі пачалі "спецыяльную вытворчасць"

Антон Матолька

Антон Матолька / facebook.com/AntonMotolko

Супраць блогера, кіраўніка праекта "Беларускі гаюн" Антона Матолькі ў Беларусі пачалі "спецыяльную вытворчасць". Яму інкрымінуюць 14 артыкулаў Крымінальнага кодэксу: "змова з мэтай захопу ўлады", "заклікі да санкцый", "паклёп у дачыненні да Лукашэнкі", а таксама яго "абраза", "дыскрэдытацыя Беларусі", "дзяржаўная здрада" і г. д.

Завочныя суды ў РБ увялі ў 2022 годзе. Рэжым Лукашэнкі не можа дабрацца да палітуцекачоў і судзіць іх праз "спецвытворчасць". Ужо агучаны дзясяткі "прысудаў" — да 25 гадоў зняволення. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі