Супраць прызначэння прэм'ерам Рамана Галоўчанкі прагаласаў 1 дэпутат
2 кастрычніка Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі ухваліла прызначэнне прэм'ерам Рамана Галоўчанкі. Галасаванне было таемным. Як паведамляе БЕЛТА, "за" прагаласавалі 99 дэпутатаў, "супраць" — 1.
Раман Галоўчанка узначаліў урад 4 чэрвеня, змяніў на гэтай пасадзе Сяргея Румаса. Паўторна Галоўчанка быў прызначаны Аляксандрам Лукашэнкам пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Раман Галоўчанка ў Палаце прадстаўнікоў / sb.by
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.