Супрацоўніц камбіната школьнага харчавання асудзілі на 4 і 9 гадоў калоніі

Супрацоўніц камбіната школьнага харчавання асудзілі на 4 і 9 гадоў калоніі

Супрацоўніцы прадпрыемства "Камбінат школьнага харчавання Фрунзенскага раёна Мінска" атрымалі 4 і 9 гадоў зняволення адпаведна паводле справы аб хабарніцтве. Такое рашэнне 20 жніўня вынес суд Заводскага раёна сталіцы, паведамляе прэс-служба Мінгарсуда.

Паводле рашэння суда, дырэктарка камбіната і яе намесніца бралі ўзнагароджанні за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзілі ў іх кампетэнцыю, а таксама за выкананне або невыкананне дзеяння ў інтарэсах асобы, якая дае хабар.

Дырэктарка атрымала пабораў ад сваіх падначаленых на 614 рублёў, а яе намесніца, якая з чэрвеня 2017 года пачала выконваць абавязкі дырэктара, сабрала яшчэ 2410 рублёў.

Кіраўніца прадпрыемства атрымала вялікі тэрмін, бо сёлета была асуджаная па іншых эпізодах і ёй прызначылі 10 гадоў калоніі з канфіскацыяй маёмасці.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі