Супрацоўнікі міліцыі запрасілі святара асвяціць месца частых здарэнняў

У Івацэвічах супрацоўнікі транспартнай міліцыі вырашылі асвяціць чыгуначную станцыю і запрасілі для гэтага праваслаўнага святара.  Такое рашэнне было прынята пасля чарговай трагедыі, ў час якой на чыгунцы ў Івацэвічах цягніком адрэзала ногі 18-гадоваму хлопцу.  З  пятнаццаці здарэнняў, якія адбыліся сёлета на чыгунцы ў Брэсцкай вобласці, шэсць трагедый былі зафіксаваныя на чыгуначных станцыях, прычым чатыры з іх — на станцыі Івацэвічы. Айцец Іван асвяціў і станцыю, і пешаходны пераход праз чыгунку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі