Сусветная прэм'ера кліпа: "Воплі Відаплясава" — "Кобіта"

Сусветная прэм'ера кліпа: "Воплі Відаплясава" — "Кобіта"

13 верасня легендарны ўкраінскі гурт "Воплі Відаплясава" выпусціў першы за 5 гадоў кліп на новы сінгл "Кобіта".  У ім Алег Скрыпка ў леапардавых штанах распавядае гісторыю пра “королеву з міста Лева”.

"Мы не маглі проста паехаць у Львоў і зняць проста Алега Скрыпку і проста прыгожыя пейзажы: мы былі б не мы, калі б зрабілі тое, што першым прыйдзе ў галаву! Як вынік — выйшла праца, якую хочацца даглядзець да канца! Упэўненыя, што Львоў з гэтага часу будуць называць не горадам Льва, а горадам Ільвіцы!" — каментуе рэжысёр відэа Алена Вінярская.


Сам Скрыпка кажа, што праз гэты кліп ён становіцца на абарону сучасных жанчын.


“"Кобіта" з галіцкага дыялекту — гэта суперская, класная дзяўчына ці жанчына. Зараз існуюць пэўныя перадузятасці адносна прыгожых і стыльных паненак: іх крытыкуюць ці ўвогуле высмейваюць. Аднак я ахвотна стану на іх бок! Так, яны любяць пакруціць намі, мужчынамі, і такая наша цяжкая мужчынская доля, што зробіш!” — усміхаецца Алег Скрыпка.


Нагадаем, 8 верасня Алег Скрыпка стаў госцем жывога эфіру Еўрарадыё. Глядзіце, як гэта было!

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі