Сусветныя СМІ напісалі пра суд у Беларусі над нобелеўскім лаўрэатам

Алесь Бяляцкі ў судзе / sb.by
Алесь Бяляцкі ў судзе / sb.by

Сусветныя СМІ напісалі пра суд у Беларусі над нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і іншымі праваабаронцамі — Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам. Ён пачаўся ў Мінску 5 студзеня і працягваецца ў пятніцу. "60-гадовы нобелеўскі лаўрэат у клетцы ў кайданках", — гэта адзін з загалоўкаў. А міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International назвала працэс над палітвязнямі "ганебнай інсцэніроўкай".

Бяляцкі і яго паплечнікі знаходзяцца за кратамі з ліпеня 2021 года. Іх судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам. Крымінальную справу разглядае суд Ленінскага раёна Мінска.

Сусветныя СМІ напісалі пра суд у Беларусі над нобелеўскім лаўрэатам
@radiosvaboda

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі