Суд над праваабаронцамі "Вясны" працягнецца ў пятніцу

Кайданкі і сляды ад іх на руках палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага / sb.by
Кайданкі і сляды ад іх на руках палітвязня, нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага / sb.by

Суд над праваабаронцамі "Вясны", палітвязнямі Алесем Бяляцкім, Валянцінам Стэфановічам і Уладзімірам Лабковічам працягнецца ў пятніцу ў 10:30. 5 студзеня ў Ленінскім судзе зачыталі абвінавачванні і пачалі допыт сведкаў. Хадайніцтвы абвінавачаных адхіляліся (напрыклад, аб зняцці кайданкаў з рук). Cуддзя Марына Запаснік адхіліла і патрабаванне весці працэс на беларускай мове.

Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч знаходзяцца за кратамі з ліпеня 2021-га. Іх абвінавачваюць па артыкулах "кантрабанда арганізаванай групай" і "фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Сваёй віны палітвязні не прызналі. У дачыненні праваабаронцы Змітра Салаўёва праводзіцца "спецыяльная вытворчасць" — паколькі ён за мяжой, яго судзяць завочна.

Суд у Мінску набудзе розгалас у свеце. Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру. Яго і яго паплечнікаў судзяць за дапамогу рэпрэсаваным беларусам.

Суд над праваабаронцамі "Вясны" працягнецца ў пятніцу
sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі