Карае за палітыку з 2011 года: хто судзіць нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага

Суддзя Марына Запаснік з Уладзімірам Някляевым у судзе / Алена Танкачова, Facebook
Суддзя Марына Запаснік з Уладзімірам Някляевым у судзе / Алена Танкачова, Facebook

Суд па “справе праваабаронцаў” пачаўся 5 студзеня ў судзе Ленінскага раёна Мінска. Сярод падсудных нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і каардынатар кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Уладзімір Лабковіч. А таксама Зміцер Салаўёў, якога будуць судзіць завочна.

Суддзю ім падабралі не выпадковага. Гэта Марына Запаснік, якая выносіць палітычна матываваныя рашэнні з 2011 года. Па дадзеных платформы “Зубр”, на яе рахунку мінімум 113 рашэнняў — суткі і штрафы, а з 2020 года і крымінальныя тэрміны.

Наказывает за политику с 2011 года: кто судит нобелевского лауреата Беляцкого
Алесь Бяляцкі размаўляе з адвакатам у судзе / “Вясна”

Гэта Запаснік пакарала баскетбалістку Алену Леўчанку 15 суткамі за “ўдзел у несанкцыянаваных масавых мерапрыемствах”.

Таксама ў 2018 годзе яна прысудзіла 5 сутак палітвязню Мікалаю Статкевічу, які, згодна з пратаколам, на сваёй старонцы ў сацсетках заклікаў людзей удзельнічаць у акцыі каля КДБ "Ланцуг памяці". Улады, вядома, палічылі гэта незаконным.

У 2016 годзе Уладзіміру Някляеву дастаўся штраф 50 базавых. Такое пакаранне Запаснік палічыла суразмерным таму, што Някляеў браў удзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі парламенцкіх выбараў на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі