Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч не прызналі сваёй віны

Палітвязням у судзе не знялі кайданкі / sb.by
Палітвязням у судзе не знялі кайданкі / sb.by

У Мінску ў чацвер пачаўся суд па гучнай справе праваабаронцаў з ПЦ "Вясна". Крымінальную справу, у якой 283 тамы, разглядае суд Ленінскага раёна (суддзя — Марына Запаснік). Як паведамляюць праваабаронцы, Алесь Бяляцкі, Валянцін Стэфановіч і Уладзімір Лабковіч не прызналі сваёй віны ні па адным артыкуле Крымінальнага кодэкса, па якіх іх абвінавачваюць.

Абвінавачванні зачытвалі амаль дзве гадзіны. Гэта і "кантрабанда арганізаванай групай", і "фінансаванне групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак". Пачаўся допыт сведкаў.

Суд адновіцца 6 студзеня ў 10:30.

Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч знаходзяцца за кратамі з ліпеня 2021-га. Яны прызнаныя палітвязнямі. У дачыненні праваабаронцы Змітра Салаўёва праводзіцца "спецыяльная вытворчасць", паколькі ён за мяжой.

Алесь Бяляцкі — лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру.

Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч не прызналі сваёй віны
sb.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі