"Свабода": у Стоўбцах за ноч ад пнеўманіі і COVID-19 памерлі пяць чалавек

"Свабода": у Стоўбцах за ноч ад пнеўманіі і COVID-19 памерлі пяць чалавек

У Стоўбцах фіксуецца ўспышка каранавіруса. Хворымі на COVID-19 і пнеўманію запоўненыя ўсе месцы ў раённай лякарні, таму іх развозяць у іншыя раёны, перадае Радыё "Свабода".

Па звестках журналістаў, пазамінулай ноччу ў раённым шпіталі зафіксавалі смерць пяці чалавек ад пнеўманіі ды каранавіруса — тры жанчыны і два мужчыны. Ім было ад 53 да 65 гадоў. Яшчэ адзін пацыент са Стоўбцаў памёр у лякарні ў Слуцку. 

Апаратаў прымусовай вентыляцыі лёгкіх тут дастаткова — іх прывезлі са сталіцы. "Пад апаратамі цяпер 12 чалавек. На пятым паверсе таксама падключаюць кісларод пацыентам у кожную палату. Другі і чацвёрты паверхі закрылі цалкам, там COVID-19", — распавёў "Свабодзе" адзін з медыкаў.

А вось з тэстамі праблема: некаторым даводзіцца чакаць тыдзень, пакуль шпіталь пагодзіцца ўзяць мазок.

Паводле звестак "Свабоды", неўзабаве са сталіцы павінны прыехаць рэаніматолагі, каб дапамагчы стаўбцоўскім дактарам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі