Свецік: Мне было б прасцей адсядзець у турме, чым атрымаць такі штраф

Віцебскага праваабаронцу Леаніда Свеціка пакаралі штрафам памерам у 31,5 мільён рублёў (гэта каля 11 тысяч долараў). Яшчэ адзін мільён рублёў Свецік павінен выплаціць кіраўніцы філіі праўладнага Саюза пісьменнікаў Тамары Красновай-Гусачэнцы ў якасці маральнай кампенсацыі. У размове з Еўрарадыё праваабаронца адзначыў, што гэта моцнае пакаранне з боку ўладаў. Свецік: “Мне як чалавеку беспрацоўнаму, у якога двое непаўналетніх дзяцей і непрацуючая жонка, гэты штраф проста непад’ёмны. Мне было б прасцей адсядзець нейкі тэрмін у турме, чым атрымаць такі штраф”.

Нагадаем, пракурор прасіў для Свеціка два гады калоніі. Яго абвінавачвалі ў тым, што ён дасылаў лісты з пагрозамі віцебскім апазіцыянерам ад імя расійскіх неанацыстаў. Большасць пацярпелых заявілі падчас суду, што не вераць у віну праваабаронцы. Леанід Свецік не прызнае сябе вінаватым і збіраецца абскарджваць прысуд.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі