Сведку па справе Гайдукова звальняюць з працы

Па словах Багданава, якія перадае nn.by, прычыну звальнення яму пакуль не назвалі. Хлопец кажа, што працоўная дамова ў яго дзейнічае да наступнага года.



Ілля працуе юрысконсультам юрыдычнага аддзела КУП "ЖКГ Наваполацка". Ніякай заявы на звальненне па ўзгадненні бакоў ён не пісаў, таму не разумее, як так хутка яго могуць звольніць.



Хлопец кажа, што яго ўжо спрабавалі пакінуць без працы. Гэта было прыкладна праз месяц пасля арышту Гайдукова.



Нагадаем, што Багданаў праходзіць сведкам па справе Андрэя Гайдукова, якога абвінавацілі ў здрадзе дзяржаве. Раней Багданаў быў у іншым статусе — падазраванага. На мінулым тыдні яго дапыталі на працэсе над сябрам.



Дарэчы, у лістападзе застаўся без працы Яўген Канстанцінаў. Разам з Андрэем Гайдуковым яны спрабавалі зарэгістраваць Саюз маладых інтэлектуалаў.



Фота з сацыяльных сетак

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі