Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат купляе сістэму супраць дронаў
Светлагорскі ЦКК, ілюстрацыйнае фота
Светлагорскі цэлюлозна-кардонны камбінат абвясціў тэндар на пастаўку антыдронавай сістэмы, заўважыў "Флагшток". За саму сістэму, яе мантаж, пусканаладачныя работы і навучанне персаналу працы з абсталяваннем прадпрыемства гатовы аддаць 700 тысяч рублёў (больш за 210 тысяч долараў) з уласных сродкаў.
Журналісты нагадваюць, што раней Светлагорскі ЦКК уваходзіў у тройку самых стратных акцыянерных таварыстваў Гомельскай вобласці.
Ва ўмовах тэндару пазначана, што вытворцам абсталявання могуць быць толькі краіны-чальцы Еўразійскага эканамічнага саюза ( у яго ўваходзяць Арменія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расія). Сістэма мусіць выяўляць дроны на менш як за два кіламетры, а далёкасць падаўлення каналаў сувязі павінна складаць не менш за кіламетр.
Дарэчы, пасля атакі на расійскі самалёт у Мачулішчах такую ж сістэму назірання за беспілотнікамі вырашыў закупіць Мазырскі НПЗ. Праўда, там "цана пытання" была нашмат большай — 1 мільён 700 тысяч рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.