Святар: некаторыя не заўважаюць, як пачынаюць блытаць Хрыста з "рускім светам"
Аляксандр Кухта / Еўрарадыё
Аўтар Youtube-блога "Бацюшка адкажа", беларускі праваслаўны святар Аляксандр Кухта ў інтэрв'ю інтэрнэт-выданню MeatingTime выказаўся пра стаўленне вернікаў да палітыкі:
"Вернікі людзі — гэта такая ж частка грамадства, як і няверуючыя. Яны ходзяць на працу, выхоўваюць дзяцей, плацяць падаткі, карыстаюцца грамадскім транспартам і паслугамі ЖКГ. Таму я не бачу прычын, па якіх палітычныя пытанні павінны хваляваць вернікаў менш, чым няверуючых.
Вось я, напрыклад, беларус, і мне не пляваць на тое, што робіцца ў краіне, дзе я жыву. Па многіх, у тым ліку і палітычных, пытаннях я маю сваё меркаванне. Тонкі момант, праўда, заключаецца ў тым, што ў некаторых выпадках я асцярожна яго выказваю, каб не нашкодзіць галоўнай мэце свайго служэння — пропаведзі пра Бога".
Адказваючы на пытанне пра тое, што прадстаўнікі царквы з экранаў часам называюць мітынгоўцаў цемрашаламі, Кухта сказаў, што "святары — гэта не кібаргі з іншай планеты, а звычайныя людзі, якія перажываюць за бардак вакол сябе і спрабуюць навесці парадак там, дзе гэта магчыма" . Сярод іх ёсць як кансерватары, так і лібералы.
"Задача святара — гаварыць пра Бога. На жаль, некаторыя мае калегі самі не заўважаюць, як пачынаюць блытаць Хрыста з, напрыклад, "рускім светам" і паступова ператвараюцца ў карыкатурных прапагандыстаў".