Святкаванне Дня Волі 25 сакавіка будзе выключна мірным

Рымашэўскі падкрэсліў, што святкаванне Дня Волі ўсё роўна адбудзецца і будзе выключна мірным.

"Зараз ідзе кампанія падрыхтоўкі да правядзеньне акцыі, у інтэрнэце ёй найбольш актыўна займаецца "Малады фронт". Аргкамітэт жа спрабуе дамовіцца з Мінгарвыканкамам на выдачу дазволу на правядзенне акцыі не за тры дні да яе пачатку, як было ў мінулыя гады, а раней. Гэта дапаможа лепш арганізаваць ахову, дамовіцца з праваахоўнымі органамі, якія б маглі гарантаваць бяспеку ўдзельнікаў акцыі", - паведаміў Віталь Рымашэўскі.

Сустаршыня БХД таксама распавёў, што ўжо рыхтуюцца да друку матэрыялы з заклікам прыняць удзел у святкаванні Дня Волі, паведаміла прэс-служба БХД.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі