Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр

Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр

Святлана Ціханоўская сустрэлася з амбасадаркай ЗША Джулі Фішэр.

"Для мяне вялікі гонар вітаць новага амбасадара ЗША ў Беларусі. Сяброўства з ЗША мае вельмі вялікае значэнне для беларускага народа і яго імкнення да дэмакратычнай будучыні", — перадае прэс-служба Ціханоўскай яе словы.

Джулі Фішэр ў Твітар-акаўнце амбасады ЗША ў Мінску пацвердзіла, што Злучаныя Штаты "будуць працягваць абараняць народ Беларусі і людзей, якія сутыкаюцца з беспрэцэдэнтнай жорсткасцю пры выказванні сваіх свабод".

Як паведамлялася раней, перад прыездам у Мінск Фішэр наведвае шэраг еўрапейскіх гарадоў. Яна праводзіць кансультацыі з еўрапейскімі чыноўнікамі, навукоўцамі і палітыкамі наконт падтрымкі беларускага народу. У Варшаве 3 лютага амбасадарка ЗША сустракалася з лідарам Народнага антыкразіснага кіравання Паўлам Латушкам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі