Святлана Ціханоўская: мой муж не павінен знаходзіцца ў турме ў прынцыпе

Святлана Ціханоўская трымае партрэт мужа-палітвязня / t.me/tsikhanouskaya
Святлана Ціханоўская трымае партрэт мужа-палітвязня / t.me/tsikhanouskaya

"Яшчэ паўтара года незаконны суд вырашыў "давесіць" майму мужу. Сваю віну Сяргей Ціханоўскі не прызнаў. Таму што ён не павінен сядзець не толькі гэтыя паўтара года, ён не павінен знаходзіцца ў турме ў прынцыпе".

Так Святлана Ціханоўская пракаментавала новы прысуд яе мужу-палітвязню. Як распавядала Еўрарадыё, да ранейшага тэрміну ў 18 гадоў Ціханоўскаму прысудзілі яшчэ паўтара года. Яго прызналі вінаватым у непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі.

Па словах Ціханоўскай, суддзі і пракуроры, якія выносілі гэтае рашэнне, проста выдумлялі новыя спосабы рэпрэсій над беларусамі. "Ніякага дачынення да правасуддзя яна (такая праца. — Еўрарадыё) не мае", — кажа палітык.

Ціханоўская нагадала, што цяпер з паплечнікамі мужа вядзе тг-канал "Турма для жыцця". "І я вельмі чакаю таго часу, калі мы вызвалім Сяргея і ўсіх палітвязняў з гэтага пекла. І гэты канал ператворыцца з апісання жыцця майго мужа ў гісторыю, якую Беларусь больш ніколі не паўторыць", — дадае яна. 
 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі