Святлана Ціханоўская выказалася ў абарону беларускіх балот

На балоце

На балоце / planetabelarus.by

Лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская вітала рашэнне канферэнцыі ААН па клімаце стварыць фонд страт і шкоды. Для Беларусі гэта важна з гледзішча захавання балот, адзначыла яна.

"Беларускія балоты патрабуюць асаблівай увагі і важныя для паляпшэння экалагічнага дабрабыту ўсёй Еўропы. Такім чынам, Беларусь з гэтага гледзішча з'яўляецца асабліва ўразлівай краінай, якая развіваецца", — напісала Святлана Ціханоўская ў Х. Яна нагадала, што рэжым Аляксандра Лукашэнкі "працягвае асушаць балоты і павялічваць здабычу торфу, што толькі пагаршае стан беларускіх балот". Але ў выпадку, калі ў Беларусі з'явіцца "дэмакратычны, кампетэнтны і падсправаздачны ўрад, ён павінен мець доступ да фінансавання, каб рэагаваць на страты і шкоду".

Створаны фонд, паводле інфармацыі ААН, "дапаможа кампенсаваць уразлівым краінам страты, звязаныя са змяненнем клімату". Генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш ужо заклікаў сусветных лідараў "рабіць унёскі ў фонд". Кліматычны саміт ААН пачаўся напярэдадні ў Аб'яднаных Арабскіх Эміратах і працягнецца да 12 снежня. Учора ў Дубай для ўдзелу ў саміце прыляцеў Аляксандр Лукашэнка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі