Святлана Мацкевіч: Мінадукацыі не мае канцэпцый развіцця, таму эканоміць

Як паведамляла Еўрарадыё, Сяргей Маскевіч ахарактарызаваў сетку сярэдняй адукацыі ў Беларусі як эканамічна неэфектыўную.



Па словах Святланы Мацкевіч, такая пазіцыя міністра адукацыі лёгка тлумачыцца:



Святлана Мацкевіч: "Увогуле можна казаць пра такія рэчы — не толькі з гледзішча зместавага, культурнага, але і эканамічнага. Наколькі я ў курсе, МІністэрства адукацыі Беларусі зараз у першую чаргу заклапочанае менавіта гэтымі пытаннямі — эканамічнымі, а не зместавымі. На цяперашні момант у Мінадукацыі няма ні новых канцэпцый, ні новага бачання таго, як павінна развівацца сістэма адукацыі — як на сярэднім узроўні, так і на вышэйшым. І таму застаецца займацца толькі чым? Застаецца толькі лічыць, лічыць плыні, кантынгент, выкладчыкаў. Займацца статыстыкай і вызначаць эканамічную выгаду".



У сваім выступе міністр адзначыў, што ў краіне існуе 322 класы, у якіх навучаюцца толькі па адным вучні. У сваю чаргу, эксперт адзначае, што скарачэнне малаколькасных школаў у Беларусі ідзе даўно і набліжаецца да завяршэння. Аднак, кажа Святлана Мацкевіч, наўрад ці варта чакаць вялікай эканоміі ад гэтага скарачэння.



Святлана Мацкевіч: "З эканамічнага гледзішча, не асабліва будзе нейкая выгада ад гэтага закрыцця школаў. Можна палічыць — выгада там не вельмі вялікая, думаю. Нават калі ўзбуйніць гэтыя школы, перавесці дзяцей у больш буйныя населеныя пункты, то будуць выдаткі на транспарт, на перавозку дзяцей з аднаго населенага пункта ў больш буйны. Выкладчыкаў з гэтай нагоды скароцяць мала. Таму я думаю, што асаблівай эканамічнай выгады ад закрыцця гэтых школаў. Гэта проста зараз падаецца як спроба, мабыць, даць зразумець, што Міністэрства адукацыі нечым займаецца".



Фота — fly-uni.org

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі