Чыноўнікі зноў падманулі. Чаму не адкрыўся новы дзіцячы садок у Лагойску

Калі адкрыюць новы дзіцячы садок у Лагойску?

Калі адкрыюць новы дзіцячы садок у Лагойску? / BELTA

Жыхары новага мікрараёна ў Лагойску скардзяцца, што дзіцячы садок, які ўлады абяцалі адкрыць да 1 верасня, усё яшчэ будуецца.

Спачатку дзяржСМІ пісалі, што ўвод у эксплуатацыю запланаваны на канец 2023 года, потым пра верасень 2024, але садок так і не запрацаваў.

Мы даведаліся ў мясцовых чыноўнікаў, калі нарэшце запрацуе дзіцячы садок і хто туды зможа трапіць.

Пад выглядам аднаго з бацькоў, які хоча ўладкаваць сваё дзіця ў новы садок, карэспандэнт Еўрарадыё датэлефанаваўся ў аддзел адукацыі Лагойскага райвыканкама.

Супрацоўніца сказала, што ніхто ніколі і не абяцаў, што дзіцячы садок адкрыецца раней. Хаця абяцанні былі.

Чиновники снова обманули. Почему не открылся новый детский сад в Логойске
Скрыншот з "Мінскай праўды" ад 12.12.2022

На жаль, да ўводу ў эксплуатацыю, мы не можам вам гарантаваць, што вы зможаце трапіць менавіта ў гэты сад. Гэта абласная будоўля і мы не можам даць вам дакладныя даты. Тэрміны могуць ссоўвацца праз фінансавання.

Але ж абяцалі, што садок адкрыюць да 1 верасня.

Чиновники снова обманули. Почему не открылся новый детский сад в Логойске
Скрыншот з рэгіянальнага інтэрнэт-партала "Лагойск" ад 12.03.2024

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі