"Сябры па перапісцы" — беларускае рамантычнае кіно да Дня закаханых

"Сябры па перапісцы" — беларускае рамантычнае кіно да Дня закаханых

Да Дня закаханых на Youtube з'явілася кароткаметражная рамантычная стужка "Сябры па перапісцы". Яе зняла беларуская рэжысёрка Нела Агрэніч

Героі фільма Антон і Ліза жывуць у розных гарадах і перапісваюцца ў сацыяльных сетках. Праз год знаёмства Антон наважваецца прыехаць да Лізы з Масквы ў Мінск, каб развіртуаліцца. Пра тое, як адбываецца гэтая сустрэча, і расказвае фільм. 

У галоўных ролях зняліся Раман Шыцько, Настасся Васільева, Паліна Дабравольская, Ярына Прыходзька

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі