Сямашка: следам за малаком і мясам Расія перакрыла выхад на рынак "Гомсельмашу"

Сямашка: следам за малаком і мясам Расія перакрыла выхад на рынак "Гомсельмашу"

На расійскім рынку не павінны быць дыскрымінацыі беларускай прадукцыі. Пра такую заяву беларускага амбасадара ў Расіі Уладзіміра Сямашкі паведамляе БЕЛТА.

Паводле яго словаў, летась тавараабарот паміж краінамі павялічыўся на 9,4%, прычым пераважна за кошт паставак з Расіі. Сёлета аб'ёмы гандлю крыху не дацягваюць да леташніх паказчыкаў. На думку Сямашкі, будзе добра, калі ўдасца перавысіць леташні ўзровень. 

Пры гэтым амбасадар заявіў, што на расійскім рынку існуе дыскрымінацыя беларускай прадукцыі. Як прыклад, ён згадаў, што летась зменшыліся пастаўкі малака з Беларусі ў Расію і сёлета такая сітуацыя захоўваецца. Для 62 беларускіх малочных прадпрыемстваў сёння расійскі рынак закрыты поўнасцю або часткова. У такой жа сітуацыі апынуліся каля 40 мясаперапрацоўчых і восем рыбаперапрацоўчых прадпрыемстваў. "Гэта нонсэнс, так не павінна быць. Наш прадукт нармальны і мае адпаведную і заслужаную рэпутацыю на расійскім рынку", — абурыўся дыпламат.

Ёсць праблемы і з пастаўкамі беларускай тэхнікі ў Расію. Напрыклад, на 40% знізіся экспарт "Гомсельмаша". "Абсалютна канкурэнтаздольная прадукцыя, але ёсць бар'еры", — канстатаваў Сямашка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі