Сямашка: Урад яшчэ не вырашыў, як будзе падымаць кошты на бензін

Сямашка: Урад яшчэ не вырашыў, як будзе падымаць кошты на бензін

Улады яшчэ не прынялі канчатковае рашэнне па тактыцы змены коштаў на паліва. Пры гэта журналістам заявіў 29 траўня віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка на адкрыцці Беларускага прамысловага форуму, які праходзіць у мінскім Футбольным манежы.

Аднак што такое павышэнне будзе, можна не сумнявацца, бо выраслі кошты на нафту. 

"За апошнія паўтара месяца цана нафты павысілася на 30%, было 60 долараў за барэль, а сёння — 80 долараў. Сродкі, накіраваныя на мадэрнізацыю НПЗ, трэба будзе потым "адбіваць", абслугоўваць крэдыты. Гэта трэба рабіць за кошт прыбытку. Таму павышэнне непазбежнае. Мншая справа — якая будзе тактыка. Ёсць розныя меркаванні на гэты конт. Пакуль канчатковага рашэння няма", — перадае БЕЛТА словы чыноўніка.

Раней кіраўнік "Белнафтахіму" Ігар Ляшэнка казаў, што кошты на бензін трэба павысіць на 24%. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі