Сямейную пару са Слуцка будуць судзіць за жорсткае забойства 3-гадовага сына
Генпракуратура / sb.by
Генпракуратура накіравала ў суд крымінальную справу на мужа і жонку, якім 37 і 48 гадоў. Жыхароў Слуцка вінавацяць катаваннях і жорсткім забойстве трохгадовага сына.
Згодна з матэрыяламі справы, бацькі "на глебе асабістых непрыязных адносін да свайго малалетняга сына" не кармілі яго, чым давялі дзіця да знясілення. Таксама яны звязвалі хлопчыка, не даючы яму свабодна рухацца. Акрамя таго, дзіця сістэматычна збівалі, у тым ліку білі па жыццёва важных органах.
У студзені 2023-га бацькі ў прысутнасці двух малалетніх сясцёр і зводнага малалетняга брата збілі хлопчыка да смерці.
Намеснік генпракурора пакінуў сямейную пару пад вартай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.