Сямейны капітал у 2017 годзе прызначаны амаль 2400 мінскім сем'ям

Сямейны капітал у 2017 годзе прызначаны амаль 2400 мінскім сем'ям

У 2017 годзе ў Мінску сямейны капітал прызначаны амаль 2400 шматдзетным сем'ям. Пра гэта агенцтву БЕЛТА паведамілі ў камітэце па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Мінгарвыканкама.

Сямейны капітал для падтрымкі шматдзетных сем'яў уведзены ў Беларусі з 1 студзеня 2015 года. Гэта аднаразовая дапамога ў 10 тысяч долараў. Яна прызначаецца пры нараджэнні, усынаўленні (удачарэнні) трэцяга або наступных дзяцей. Атрымаць сямейны капітал можна толькі адзін раз. 

Налічаныя грошы выдаюцца сем'ям цалкам або па частках у безнаяўным парадку — для паляпшэння жыллёвых умоў, атрымання адукацыі, атрымання паслуг у сферы сацыяльнага абслугоўвання, аховы здароўя, фармавання назапашвальнай (дадатковай) пенсіі маці (мачахі) у поўнай сям'і, аднаго з бацькоў у няпоўнай сям'і.

З 2015 года сямейны капітал быў прызначаны амаль 7400 мінскім сем'ям.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі