Сям’і з Лоева, прызнанай занадта беднай, вярнулі 3-месячнае дзіця

Сям’і з Лоева, прызнанай занадта беднай, вярнулі 3-месячнае дзіця

Малазабяспечанай сям’і з Лоева органы апекі вярнулі 3-месячнага сына пасля таго, як на дапамогу прыйшлі некалькі арганізацыяў і неабыякавыя людзі. 31 жніўня Алеся Фаміна і Андрэй Коўзік прынялі дома свайго сына Максіма, перадае Радыё Свабода.

34-гадовая Алеся Фаміных нарадзіла дзіця 10 траўня. Паколькі хлопчык меў прыроджаны парок сэрца, яго пакінулі ў лякарні, а потым органы апекі забралі дзіця ў прытулак, бо палічылі, што бацькі не змогуць стварыць умовы для яго гадавання. Прэтэнзіі былі да жыллёвых умоваў, а таксама да таго, што грамадзянскі муж Алесі да нараджэння дзіця злоўжываў алкаголем. Цяпер бацька хлопчыка прайшоў лекаванне ад алкагольнай залежнасці і ўладкаваўся на працу.

Пасля публікацыяў у СМІ адгукнулася шмат людзей, якія дапамаглі з рэчамі для дзіцяці, а дабрачынная арганізацыя “Карытас-Міласэрнасць” пералічыла грошы на падключэнне ў прыватны дом, дзе жыве сям’я, вадаправоду. Таксама Алеся і Андрэй пераклалі ў доме печку, зрабілі невялікі рамонт і падключылі новую газавую пліту, як гэтага патрабавала камісія па справах непаўналетніх. Дадатковую дапамогу абяцае аказаць і грамадскае аб’яднаньне Rotary Club Minsk Сity.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі