У Мінску пачаўся суд па справе 14-гадовага хлопца, які напаў на бацьку з нажом
28 снежня ў судзе Ленінскага раёна пачалося судовае пасяджэнне супраць 14-гадовага С., які некалькі разоў ўдарыў нажом ў спіну свайго бацьку Змітра Цімашкова. Хлопца вінавацяць па ч. 1 арт. 14 і ч. 1 арт. 139 КК — замах на забойства.
Суд пачынаецца ў 10.30, працэс вядзе суддзя Валянціна Бортнік, вядомая па справе Аляксандра Мураўёва. Суд ідзе ў закрытым рэжыме.
Неўзабаве ў судзе збіраецца група людзей: Зміцер Цімашкоў, яго былая жонка і мама С. Вольга, настаўнікі гімназіі.
Як распавядала Еўрарадыё, інцыдэнт адбыўся 24 верасня. Падлетак ударыў нажом у спіну бацьку, які вярнуўся з гарадскога марафона ў Маскве.