Сяргей Касціцын далучыўся да брата ў "Тарпеда"
Беларускія хакеісты будуць гуляць у адной камандзе.
Беларускі хакеіст Сяргей Касціцын будзе выступаць у КХЛ за ХК "Тарпеда" з Ніжняга Ноўгарада. 28-гадовы форвард у мінулым сезоне гуляў за казанскі "Ак Барс", зарабіў 30 (8+22) ачкоў. На які тэрмін Сяргей Касціцын падпісаў кантракт, прэс-служба расійскага клуба не паведамляе.
Нагадаем, у "Тарпеда" будзе гуляць і Андрэй Касціцын, брат Сяргея. Ён падпісаў кантракт на два гады.
Браты раней выступалі ў НХЛ. Абодва яны з'яўляюцца гульцамі нацыянальнай зборнай Беларусі.
Фота: hctorpedo.ru