Сяргея Ціханоўскага нечакана выпусцілі на волю

Сяргея Ціханоўскага нечакана выпусцілі на волю

Відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ("Краіна для жыцця") нечакана выпусцілі на волю. Міліцыянеры вывезлі яго з гомельскага ізалятара часовага ізалятара ў горад і проста адпусцілі на вуліцу, паведамляе spring96.org.

Ціханоўскага затрымалі 6 траўня і адправілі ў Гомель адбываць 15 сутак адміністрацыйнага арышту па ранейшым прысудзе. 18 траўня стала вядома пра чарговыя 30 сутак, прысуджаныя блогеру за сустрэчы з людзьмі ў Оршы і Брэсце. На наступны дзень за сустрэчы з людзьмі ў Салігорску і Міёрах ён атрымаў яшчэ 15 сутак арышту за арганізацыю "несанкцыянаваных сходаў". На яго склалі яшчэ 7 адміністрацыйных пратаколаў.

Сяргей Ціханоўскі хацеў паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, але яго ініцыятыўную групу не зарэгістравалі. Тады на выбары пайшла яго жонка Святлана.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі