Сярод папулярных у беларусаў прафесій — акцёры, таксісты і праграмісты
Пра гэта сведчыць даследаванне пошукавых запытаў жыхароў Беларусі ў інтэрнэце са словамі "як стаць".
Даволі высокая цікавасць карыстальнікаў да творчых прафесій. Яндэксу даводзіцца часта адказваць на пытанні аб тым, як стаць пісьменнікам, акцёрам, фатографам і дыджэем на радыё. Пытаюцца і пра тое, як можна стаць хіпстэрам або хакерам.
У беларусаў ёсць і зусім экстравагантныя запыты, у прыватнасці, "як стаць ніндзя". А некаторых нашых землякоў напярэдадні выбараў у мясцовыя саветы цікавіла, як можна стаць дэпутатам, паведамляе БЕЛТА.
Фота — flickr.com